2008-09-11 13:24:59

Індыя: пагромы хрысьціян працягваюцца


Антыхрысьціянская нагонка ў Індыях не траціць на сіле і ахоплівае іншыя штаты. 8-га верасьня гіндуістычныя фундамэнталісты пабілі пастара разам з групаю моладзі ў штаце Мад”я Прадэс і пусьцілі з дымам адну з тамашніх англіканскіх сьвятынь. Падобныя дзеяньні ажыцьцяўляюцца часта за ціхім дазволам мясцовае паліцыі.
Цэлыя час трывае сьледства супраць Місіянарак Любові, якіх абвянавачваецца ў выкрадзеньні і наверненьня сілаю на хрысьціянства чацьвёра дзяцей паміж першым і другім годам жыцьця. Хаця законніцы маюць усе патрэбныя дакуманты, якія дазваляюць на апеку над дзяцьмі, паліцыя надалей дасьледуе іхнюю сапраўднасьць. Дзеці ж былі аддадзеныя ў бальніцу ў Дург, дзе місіянаркі былі затрыманыя фундамэнталіствамі і абвянавачаныя ў выкрадзеньні гэтых дзяцей. Міма афіцыяльных пратэстаў з боку Каталіцкага Касьцёла паліцыя, як да гэтага часу, не зрабіла нічога, каб праўда выйшла наверх. Законніцы Місіянаркі Любові баяцца, што цэлая справа будзе працягвацца ў бязконцасьць. Усё паказвае, што гэтыя дзеяньні ёсьць правакаваныя гіндуістычнымі фундамэнталіствамі, якія кантралююць таксама паліцыю.
Як інфармуюць прэсавыя агенцтвы, хрысьціяне знаходзяцца пад пагрозай нават і ў лагерах для ўцекачоў, дзе схаваліся перад насільлем. Гіндуістычныя радыкалы прымушаюць іх падпісаць дакумант, якія сьцвярджае , што яны “добраахвотна” вяртаюцца на лона гіндуізму. Вонкавым знакам павароту ёсьць агаленьне галавы. Затым прымушаецца іх падпальваць дамы сваіх саседаў-хрысьціян ды таксама падпальваць Цэрквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.