2008-09-11 13:22:25

Францыя: чаканьні перад візытам Папы Бэнэдыкта 16


На патрэбу ажыўленьня місійнага духа ў французскім Касьцёле ўказаў Гэнэральны Сакратар тамашняга Эпіскапату. У інтэрв”ю для Ватыканскага Радыё сказаў, што візыт Бэнэдыкта 16-га дазволіць паказаць французам сапраўднае аблічча тамашняга каталіцызму.
“Французскі Касьцёл чакае, што Папа дапаможа яму быць больш прысутным у грамадзтве і ўзмацуе ў ім місійнае стаўленьне- сказаў айцец Оруар- сёньня хрысьціянства не ёсьць ўжо пунктам аднясеньня для ўсіх жыхароў Францыі, хаця многія надалей прызнаюць сябе хрысьціянамі. Трэба затым паказаць, што вера хрысьціянская ёсьць пазітыўнаю прапановаю і можа дапамагчы людзям адшукаць сэнс жыцьця, знайсьці дарогу да шчасьця. Францыя чакае на Папу Рымскага, каб зазнаць эвангэльскае радасьці быць зграмаджаным навокал Пятра, вакол Хрыста- завершыў сваё інтэрв”ю для Ватыканскага Радыё айцец Оруар.


А сам Папа Бэнэдыкт 16 на заканчэньне Агульнае Аўдыенцыі ў сераду 10-га верасьня накіраваў спэцыяльнае пасланьне да францызаў. Прыпомніў ў ім свае кантакты з Францыяю ды даручыў Марыі сваё паломніцтва
RealAudioMP3
Прыбываю да вас як пасланец міру і братэрства. Ваша краіна мне ведамая. Шмат разоў і з вялікаю радасьцю я змог яе адведаць і пазнаць яе цудоўную традыцыю гасьціннасьці і талерантнасьці а таксама салідарнасьці яе хрысьціянскае веры, высокую гуманную і духоўную культуру. Гэтым разам нагодаю майго візыту будуць сьвяткаваньні 150-й гадавіны абьяўленьняў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі з Люрд.
Прыпомнім, што Апостальскае Падарожжа пачнецца ў пятніцу 12-га верасьня. Папа адведае Парыж і Люрд. У Францыі будзе чатыры дні.








All the contents on this site are copyrighted ©.