2008-09-11 13:12:35

Канфэрэнцыя "Божае Нараджэньне ў кантэксьце беларускай культуры"


13 снежня 2008 г. у Віцебску адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Божае Нараджэнне ў кантэксце беларускай культуры». Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава.


Навукова-практычная канферэнцыя будзе праходзіць у канферэнцзале Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава (пр-т Маскоўскі, 33).


Для ўдзелу ў працы канферэнцыі неабходна да 1 кастрычніка 2008 г. даслаць у арганізацыйны камітэт у друкаваным (фармат А4) і электронным (дыскета) варыянтах заяўку на ўдзел у канферэнцыі, тэкст матэрыялаў для публікацыі і копію дакумента аб аплаце рэгістрацыйнага ўзносу.










All the contents on this site are copyrighted ©.