2008-09-09 13:49:14

Францыя падрыхтоўваецца да візыту Папы


Францыя падрыхтоўваецца да паломніцтва Бэнэдыкта 16, якое адбудзецца ў днях 12-15 верасьня. У многіх дыяцэзыях краіны ёсьць арганізаваныя паломніцтвы, якіх мэтаю ёсьць адно з двух месцаў знаходжаньня Папы: Парыж або Люрд.
Арганізацыю візыту Папы суправаджаюць духоўныя падрыхтоўкі. Яны накіраваныя да ўсіх, не толькі да тых, якія не могуць прыбыць на сустрэчу з Бэнэдыктам 16-м. На старонках інтэрнэту францускіх дыяцэзый можна ўбачыць канфэрэнцыі, роздумы ды цытаты з пісьмаў Папы.
У Парыжы створана вялікі хор, які будзе адказным за музычнае афармленьне ўрачыстасьцей з удзелам Папы Бэнэдыкта 16-га. З усіх парафій гораду заявіла аб сваёй згодзе больш за 1200 сьпевакоў. Інфармуючы аб прыезьдзе рымскага Папы, тамашні Касьцёл не сароміцца неканвэнцыянальных сродкаў інфармацыі. Адным з іх ёсьць спэцыяльныя інфармацыйныя сарочкі, якія раздаюцца ў парыжскіх парафіях.
За тое Люрд спадзяецца прыбыцьця з нагоды візыту Сьвяцейшага Айца больш за 200 тысяч пілігрымаў. Галоўныя ўрачыстасьці 150-і годдзя марыйных абьяўленьняў адбудуцца там 14-га верасьня. Бэнэдыкт 16 адведае там, між іншым, так званы юбілейны шлях, якім прайшло ўжо амаль мільён пілігрымаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.