2008-09-09 13:54:52

Літва сьвяткуе 400-годдзе першых у Эўропе абьяўленьняў Багародзіцы


14 верасня 2008 г. у Шылуве (Літва) з нагоды святкавання 400-годдзя аб’яўленняў Маці Божай цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць прадстаўнік Святога Айца кардынал Ёахім Майснер, Мітрапаліт Кёльна.


Сотні тысяч пілігрымаў з Літвы, Латвіі, Беларусі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў, а нават з-за акіяна ў бліжэйшыя дні пачнуць прыбываць у санктуарый Шылува (Каунасская архідыяцэзія), каб прыняць удзел у святкаванні 400-годдзя аб’яўленняў Маці Божай.


Поруч з віленскай капліцай, дзе знаходзіцца цудоўны абраз Маці Божай Вострабрамскай, санктуарый у Шылуве з’яўляецца больш значымым у Літве. Менавіта тут у 1608 г. былі першыя ў Еўропе аб’яўленні Багародзіцы.


Юбілейным урачыстасцям будзе папярэднічаць Эўхарыстычны кангрэс і нацыянальны Дзень моладзі, якія пройдуць у санктуарыі з 6 па 7 верасня. Падчас нядзельнай святой Імшы яе ўдзельнікі будуць маліцца аб хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ.


На працягу тыдня ў Шылуве будуць прымаць пілігрымаў, якія прадстаўляюць розныя рэлігійныя і прафесійныя групы: святароў, законнікаў і законніц, членаў Легіёна Марыі і кола Жывога Ружанца, прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, ваенных, пажарнікаў, міліцыянераў, бізнэсмэнаў, палітыкаў, чыноўнікаў, журналістаў і настаўнікаў.


12 верасня ў санктуарый прыбудуць хворыя, інваліды і медыкі, каб у сумеснай малітве адзначыць Дзень хворых і працаўнікоў аховы здароўя.


13 верасня — у Шылуве дзень сем’яў.


Кульмінацыяй святкавання 400-годдзя аб’яўленняў Багародзіцы стане урачыстая святая Імша, якую разам з біскупамі і шматлікімі святарамі Літвы будзе канцэлебраваць кардынал Ёахім Майснер. Чакаецца, хто ў Літургіі прыме ўдзел Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус.


15 верасня — заключны дзень святкавання — стане днём ушанавання літоўскай дыяспары з розных краінаў свету. Найбольш шматлікімі будуць дэлегацыі літоўцаў з Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі.




Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.