2008-09-09 13:51:10

Ваенныя спецслужбы Турцыі вялі сачэнне за Патріярхам Канстантынопальскім Барталамеем.


Пра гэта паведаміла турэцкая газета "Радыкал". Два дакуманты з грыфам "Сакрэтна" , апублікаваныя зараз, паказваюць, што ў 2005 годзе ў часе наведання Патрыярхам горада Смірны за кожным крокам сачылі супрацоўнікі "Турэцкай стражы Эгейскага мора" - сэкрэтчыкі краіны. Дакуманты былі знойдзеныя ў штаб-кватэры нядаўна раскрытай і зліквідаванай у Турцыі ваенізаванай арганізацыі "Эргенекон".
Гэта, дарэчы, не першы выпадак, калі у прэсе мільгаюць абвесткі падобнага роду - аб слежцы за патрыярхам. Прадстаўнікі Канстантынопальскай Патрыярхіі адказваюць журналістам на гэтыя паведамленні , што Патрыярхзу няма чаго захоўваць.







All the contents on this site are copyrighted ©.