2008-09-08 10:04:59

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні": даручэньне Сардэніі апецы Божай Маці



А паўдні, перад адагаварэньнем багародзічнай малітвы “Анёл Гасподні” Сьвяцейшы Айцец даручыў Марыі горад Кальяры і цэлую Сардэнію. Маліўся, каб спадчына эвангэльскіх вартасьцяў была перадаваная новым пакаленьням.
У разважаньні спаслаўся да сьвята народзін Божае Маці, якое Касьцёл ушаноўвае 8-га верасьня. “Гэта здарэньне, якое тычыцца нас усіх, таму што кожны дар, які Бог даў Ёй- як Маці, ахвяраваў Ёй з думкаю таксама аб кожным з нас—Яе дзецях”. Бэнэдыкт 16 маліўся, каб Марыя акружала апекаю ўсе земскія маці- “тыя, якія разам з мужамі выхоўваюць дзяцей ў згодным сямейным асяроддзі, і тыя, якія з розных прычын, знайшліся самыя ў абліччы так цяжкага заданьня. Каб усе яны змаглі з адданасьцю і вернасьцю выконваць сваю штодзённую паслугу ў сям”і, Касьцёле і грамадзтве. Хай Божая Маці будзе для іх апірышчам, суцяшэньнем і надзеяю- сказаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.