2008-09-06 09:44:19

Пастырскі візыт Сьвяцейшага Айца ў Кальяры, Сардэнія


У нядзелю 7-га верасньня Бэнэдыкт 16 адведае з душпастырскім візытам горад Кальяры, які зьяўляецца сталіцаю Сардэніі. Мэта візыту абвясьціць Найсьвятую Дзеву з Бонарыя “Найвышэйшаю Патронкаю” Сардэніі, гэтага італьянскага вострава.
Папа прыбудзе ў Кальяры каля гадзіны 9.30 італьянскага часу. Непасрэдна з лётнішча прыбудзе да Санктуарыя Найсьвяцейшай Дзевы з Бонарыя. Тут адбудуцца сустрэчы Сьвяцейшага Айца з рознымі прадстаўнікамі Сардэніі. А гадзіне 10.30 Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Імшу, ў часе якой абвесьціць Найсьвятую Дзеву з Бонарыя Патронкаю Сардэніі, затым адгаворыць Багародзічную малітву “Анёл Гасподні”.
Пасьля Сьвятой Імшы Папа прыбудзе да Духоўнае Сэмінарыі ў Кальяры на абед і кароткі адпачынак.
А гадзіне 17-й ў галоўным Саборы гораду Папа сустрэнецца са сьвятарамі і сэмінарыстамі ды а гадзіне 18.15, на плошчы перад Саборам Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з моладдзю. Гэта будзе апошні пункт візыту. Пасьля гэтае сустрэчы Сьвяцейшы Айцец вернецца да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо.
Больш дакладныя весткі з гэтага візыту Сьвяцейшага Айца на Сардэнію мы перададзім ў нашай праграме ў панядзелак 8-га верасьня.








All the contents on this site are copyrighted ©.