2008-09-05 13:46:18

Памёр былы кіраўнік Латышскае Праграмы Ватыканскага Радыё


На 95-м годзе жыцьця 4-га верасьня памёр у Рыме айцец Станіслаў Кучынскіс, езуіт. Ён больш за паў стагоддзя кіраваў латышскаю праграмаю нашага радыё.
Айцец Кучынскіс нарадзіўся ў 1913-м годзе ў латышскай Латгаліі, ў каталіцкай сям”і. Пасьля году Духоўнае Сэмінарыі ў Рызе ды ўступіў да Закону Езуітаў. Навіцыят адбыў у Старой Всі на Падкарпацьці ў Польшчы. Вычыўся ў Кракаве ды на Грэгарыянскім Унівэрсытэце ў Рыме. Высьвячаны на сьвятара ў 1941-м годзе не мог вярнуцца на Латвію. Астаўся ў Італіі, кіруючы ў гадах 1950-2003 Латышскаю Праграмаю Ватыканскага Радыё.
У прызнаньні заслугаў у павышаньні латышскае культуры ў Італіі ўрад незалежнае Латвіі надаў яму адну з найвышэйшых узнагарод: Ордэр Трох Звёздаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.