Міжнародныя спартыўныя гульні дзяцей пасля анкалагічных захворванняў «Анкалагічная
алімпіяда 2008» распачнуцца 6 верасня бягучага года ў Варшаве. У алімпіядзе прымуць
удзел 270 спаборнікаў. Падбор канкурэнцыі будзе залежаць ад псіхафізічнага стану дзяцей.
Маладыя спаборнікі атрымаюць сапраўдныя алімпійскія медалі, зробленыя спецыяльна да
гэтага спартыўнага мерапрыемства.
Мэта споборніцтваў — будаванне пачуцця
ўласнай годнасці ў дзяцей, якія перажылі анкалагічныя захворванні, асабліва ў тых,
здароўе якіх пасля хваробы значна пагоршылася. «Анкалагічная алімпіяда» — гэта таксама
магчымасць стварыць актыўнае асяроддзе, якое б магло аказваць сістэматычную дапамогу
дзецям з анкалагічнымі захворваннямі.
Удзельнікамі Міжнародных спартыўных
гульняў у Варшаве стануць дзеці з усіх анкалагічных цэнтраў Польшчы, Расіі, Украіны,
Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Турцыі.