2008-09-03 14:33:15

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 3-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-а. Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі у Кастэльгандольфо. Прыбыло на аўдыенцыю многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Працягваючы цыкл папярэдніх катахэзаў, якія прысьвечаныя постаці Сьвятога Паўла, Сьвяцейшы Айцец затрымаўся сёньня над здарэньнем, якое мела месца ў брам Дамаску. Паўлу, які перасьледаваў хрысьціян, зьявіўся Увасрослы Хрыстос. Быў гэта пераломны мамэнт у жыцьці будучага Апостала. Мы прывыклі гаварыць аб наверненьні Паўла але ён сам бачыў гэты факт інакш.
RealAudioMP3
У сваіх Пасланьнях Ён не піша аб наверненьні але аб пакліканьні, якое стае фундамантам яго апостальства. Больш таго Павал бачыць гэтую сустрэчу і сваю духоўную перамену як ажыцьцяўленьне сваёй рэлігійнасьці, якая абапёртая на традыцыі Старога Запавету і адшуканьне ўласнае тоеснасьці ў хрысьціянстве. Як сам прызнае ягоная вера патрабавала дапаўненьня, якое ажыцьцяўлялася дзякуючы ласцы Ісуса. Асабістая сустрэча са Збавіцелем- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- была ласкаю, якую Павал занясе сьвету.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.