2008-09-02 15:32:48

www.catholica.ro - праз гэты адрас ад 2002 году кантактуюць прадстаўнікі праваслаўя і каталіцтва Румыніі,


разам нясучы Добравешчанне для ўсіх вернікаў і наогул карыстальнікаў Інтэрнету на румынскай мове. Па гэтым нетрадыцыйным канале вядзецца абагульненне экуменічнай дзейнасці Цэркваў сёстраў і агульныя кантакты з прадстаўнікамі іншых рэлігій, культур і роду дзейнасці. Сайт нарадзіўся пасля візіту ў Румынію Папы Яна Паўла 2 у 1999 годзе,які падвысіў энтузіязм і ўзаемную павагу ва ўсім грамадстве. На гэтым сайце можна знайсці штодня свежыя весткі аб хрысціянстве ў свеце з асабліваю ўвагай да экуменічнага набліжэння. Як паведамляе дырэктар гэтага камп'ютарнага весніка Марсэль Капан, яны штодня маюць каля паўсотні наведванняў. Праца вядзецца ва ўлонні касцёла з абапіраннем на Румынскую Канфярэнцыю каталіцкіх Біскупаў, але, як сцвярджае дырэктар, дапамагае і Клужская епархія, на тэрыторыі якой месціцца рэдакцыя:"...акрамя вялікай рубрыкі, прысвечанай румынскай ПЦ, ідзе шырэйшая інфармацыя аб РПЦ, Канстантынопальскай ПЦ, англіканскай і іншых пратэстанцкіх Цэрквах". Канал мае таксама тэматычныя рубрыкі, у прватнасці, катэхеза, агульная малітва, рэфлексіі прысвечаныя сям'і, адукацыі, гумару.







All the contents on this site are copyrighted ©.