2008-09-01 14:33:56

У Рыміні ( Італія) ў суботу 30-га жніўня закончыўся 29-ы Мітынг Прыязьні паміж Народамі


Мітынг у Рымініі зьяўляецца масавым здарэньнем, які ахоплівае ўсе памеры жыцьця. У арганізацыі яго дапамагала каля 3-х тысяч добраахвлтнікаў. Сярод дакладчыкаў былі сапраўдныя сьведкі веры, якія па-сапраўднаму жывуць хрысьціянствам на штодзень.
“Гэта быў 29-ы мітынг, які нарадзіўся з харызмы айца Джусані, заснавальніка Руху “Камунёнэ і Лібэрацыёнэ”- сказаў Ватыканскаму Радыё айцец Кавальчык, па нацыянальнасьці паляк.. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе: людзі усіх культур і рэлігій. Гэта месца сустрэчы, абмену дасьвечаньнямі. Адбываюцца канфэрэнцыі, канцэрты, ёсьць многа выставак. Прадстаўляюцца культурныя, эканамічныя працы. Абмяркоўваюцца ўсе актуальныя тэмы. Мітынг праходзіць у гандлёвых залах, да якіх на працягу тыдня прыходзіць каля 800-т тысяч людзей. Гэта прапанова хрысьціянскае культуры, якая ахоплівае ўсе памеры чалавечага жыцьця. Можна было сустрэць вялікіх сьведкаў веры- так завершыў сваё інтэрв”ю для Ватыканскага Радыё айцец Кавальчык.








All the contents on this site are copyrighted ©.