2008-09-01 14:28:22

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 31-га жніўня


А паўдні гэтага дня, як ва ўсе нядзелі ды важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16-ы сустрэўся ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо з вернікамі, якія прыбылі туды, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб салідарнасьці і законнасьці. Яны неабходныя да адказнага змаганьня з праблемаю нелегальнае эміграцыі. Папа зрабіў заклік да дапамогі эмігрантам але таксама заахвоціў да адхіленьня прычын гэтага зьявішча, як і ўсялякіх іншых формаў злачынстваў, якія спалучаныя з гэтым бедствам. Заклік Бэнэдыкта 16 быў адказам на трагэдыі, якія на працягу апошніх тыдняў ажыцьцяўляюцца на ўзбярэжжах Італіі. Амаль штодня прыбываюць сюды эмігранты, якія шукаюць лепшага ды больш годнага жыцьця ўцякаючы з Афрыкі.
RealAudioMP3
Часта пераплава цераз Міжземнае Мора да эўрапэйскага кантынэнту, які бачыцца як прыстань надзеі, да якой можна ўцячы перад зменлівасьцямі лёсу ды цяжкае сітуацыі, пераменьваюцца ў трагэдыю. Эміграцыя вядомая ад даўніх часоў і заўсёды акрэсьлівала адносіны паміж людзьмі і народамі. Аднак крызісовая сітуацыя, ў якую перамянілася ў нашых часах эміграцыя, ставіць перад намі новыя выклікі: менавіта заахвочвае нас да салідарнасьці ды адначасна наказвае пасьпяховае палітычнае дзеяньне. Ведаю- працягваў Папа- што многа рэгіянальных, нацыянальных ды міжнародных устаноў займаецца праблемамі нелегальнае эміграцыі: да іх я накіроўваю маю падтрымку і заахвочваю, каб адказна ды ў глыбока чалавечым духу працягвалі сваё годнае пахвалы дзеяньне. Пачуцьцё адказнасьці павінны праявіць таксама тыя краіны, з якіх людзі эмігрыруюць. Не толькі таму, што справа ідзе пра іхніх грамадзян, але таму, што мусяць адхіліць прычыны нелегальнае эміграцыі, як і адстараніць ўсялякія формы злачынасьці, што з гэтым звязаныя.
Далей Сьвяцейшы Айцец паклікаў краіны Эўрапэйскага Саюзу, як і іншыя дзяржавы, якія стаюцца мэтаю нелегальнае эміграцыі, каб выпрацавалі супольныя ініцыятывы дапамогі эмігрантам ды лепш дастасавалі да патрэб уцекачоў цэнтры дапамогі, ў якіх іх прыймаецца. Папа падкрэсьліў адначасна, што будучых эмігрантаў трэба лепш інфармаваць аб небясьпеках, якія іх чакаюць ды зрабіць іх уражлівымі на неабходнасьць перасьцераганьня закону, які абавязвае ў дадзенай краіне.
Вітаючы вернікаў у розных мовах Бэнэдыкт 16 зьвярнуўся таксама да вернікаў Кубы, якія пачалі трохгадовыя падрыхтоўкі да юбілею 400-а годдзя абажаньня іконы Маці Божай з Эль Кобрэ. Пажадаў, каб гэтыя сьвяткаваньні прычыніліся да аднаўленьня веры, якая была б шчодраю ва ўчынкі міласэрнасьці і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.