2008-09-01 14:16:32

Асьвячэньне крыжа ў парафіі Маці Божай Ружанцовай


31 жніўня 2008 г. у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў урачыстую святую Імшу з нагоды асвячэння крыжа, устаноўленага на тым месцы, дзе будзе пабудаваны касцёл.


У сваёй гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш, спасылаючыся на словы з нядзельнага Евангелля, заклікаў прысутных адрачыся ад сябе, ад сваіх грахоў і дрэнных звычак, дзеля таго, каб быць збаўленымі і дасягнуць шчасця вечнага. «Патрэбны слёзы навяртання, каб потым наступіла радасць паяднання з Богам і бліжнімі», — падкрэсліў Мітрапаліт.










All the contents on this site are copyrighted ©.