2008-08-30 09:53:32

Убачыў свет новы нумар каталiцкага часопiса "Аазiс".


Тэма “сведчання” з’яўляецца асноўнай для апошняга нумара часопiса “ААЗIС”, заснаванага ў 2004 годзе Патрыярхам Венецыi кардыналам Анджело Скола.
Часопiс выходзiць раз у шэсць месяцаў на розных мовах. У апошнiм нумары кардынал звяртаецца да каталiцкага халдэйскага Патрыярха Эммануiла Дэллi, каментуючы ахвяру хрысцiянаў у Iраку. “Мучанiцкае сведчанне, якое хрысцiяне ажыццяўляюць у гэтай пакутуючай краiне, кiдае моцны выклiк усiм нашым Цэрквам. Гэта безапеляцыйны заклiк да рашучага следвання за Хрыстом да нашай Пасхi”.
Гартаючы старонкi апошняга нумара часопiса, магчыма прачытаць артыкулы айца-езуiта з Егiпта Самiра Халiл Самiра i айца Хабiба Малiка, а таксама монс. Шлемона Вардунi, вiкарнага бiскупа Багдаду, якi падкрэслiвае важнасць дыялогу.
У рэпартажы пад назвай “Тыя, што ўцяклi з палаючага Iраку, каб пусцiць новыя каранi ў амерыканскай зямле” апiсваецца новы цэнтр халдэяў у г.Дэтройт /ЗША/. Гэта новая старонка гiсторыi аб дыяспары хрысцiянаў усiх рытаў, якiя былi вымушаны уцячы з родных мясцiнаў i перабрацца ў заходнiя краiны.
У часопiсе таксама змешчана iнтэрв’ю з архiепiскапам Кiпрскiм Хрызастомам II° i артыкул “Здiўляльная экспансiя з Усхода на Захад”.
Новы нумар часопiса “ААЗIС” прапануе шмат цiкавага чытачам, якiя сур’ёзна цiкавяцца лёсамi сваiх братоў па веры, хрысцiянаў Блiзкага Усходу.







All the contents on this site are copyrighted ©.