2008-08-30 13:33:37

З перасцярогаю аб навісаючай пагрозе знішчэння хрысціянства на Блізкім Ўсходзе выступіў праваслаўны архіепіскап з Сірыі. "Калі будуць працягвацца войны, хрысціяне будуць вымушаныя эміграваць і тады больш не вернуцца".


Выступаючы на Міжземнаморскім Форуме па міжкультурным дыялогу, Яго Святасць Грэгоріс Йоханна Ібрагім праілюстраваў сваю заклапочанасць лічбамі: 300 млнаў мусульманаў і 15 млнаў хрысціянаў, колькасць якіх паменьшваецца штогод.Гісторыя памятае перыяды, калі рэлігіі і на Ўсходзе жылі ў міры, дакуль Атаманская імперыя пачала вынішваць хрысціянаў. Архіепіскап зазначыў, што зараз урад Сірыі заахвочвае прадстаўнікоў асноўных рэлігій - хрысціянаў і мусульманаў да дыялогу. Мясцовыя хрысціяне, напрыклад, удзельнічаюць ў мусульманскіх абрадах, ходзяць разам ушколы, працуюць і гуляюць побач. Аднак і там заўважваецца ўзрастанне ісламскага фанатызму. На форуме, які працягваецца ў рыме, выступілі прадстаўнікі розных рэлігій і культур. Свецкі дзеяч Мухамад Хабаш, член Сірыйскага парламанту і вучоны-ісламіст, зазначыў, што у яго краіне сымбалі ісламу і Хрысціянства суседнічаюць, нават у культавых месцах. "Духоўнасць, любоў і павага --аднолькавыя. Рэлігія ня ёсць праблемай, ані штуршком для вайны.Гэтаму спрыяе несправядлівасць. эканамічная і сацыяльная - вось што нараджае гвалты", - зазначае член парламанту Сірыі







All the contents on this site are copyrighted ©.