У наступным годзе ў Манiле - сустрэча моладзi Азii.Iнiцыятыва яго правядзення належыць
Азiятскай бiскупскай канфярэнцыi.
Наступнай значнай падзеяй пасля Сусветнага дня моладзi ў Сiднэi, для маладых людзей
цiхаакiянскага рэгiёна будзе пятае спатканне моладзi Азii ў 2009 годзе. “Сустрэчы
моладзi Азii, якiя праводзяцца ў гады, калi не святкуюцца Сусветныя днi моладзi, накiраваны
на тое, каб даць магчымасць маладым людзям працягваць жыць у веры з адданасцю i прыняццем
пэўных абавязкаў”, - гаворыцца ў паведамленнi Бiскупскай канфярэнцыi. Згаданая
iнiцыятыва з’яўляецца нагодай да спаткання маладых людзей, што належаць да розных
культур i знакам iх належнасцi да больш вялiкай каталiцкай суполкi, чым тыя, у якiх
яны жывуць у родных краiнах. Плануецца, што ў спатканнi ў Манiле будзе ўдзельнiчаць
больш за 2.000 чалавек з Азii цi азiятскага паходжання. Напярэдаднi свята адбудзiцца
спатканне з прадстаўнiкамi Камiсii да спраў моладзi Бiскупскай канфярэнцыi Фiлiпiнаў,
пад час якога будзе удакладнена праграма мерапрыемства i некаторыя арганiзацыйныя
дэталi. На сёняшнi дзень яшчэ не абрана тэма сустрэчы, але хутчэй за ўсё яна будзе
прысвячана тэме “Эўхарыстыя ў дачыненнi да моладзi”.