2008-08-28 15:21:16

У Казані ў пятніцу, 29 жніўня адбылося адкрыццё каталіцкага Цэнтра. На ўрачыстасці прыбыла дэлегацыя Ватыкана на чале з дэканам кардынальскай калегіі Яго Эмінэнцыяй Анжэло Содано.


Дэлегацыя са Cвятога Пасаду напярэдадні наведала праваслаўны Крестовыдвіжэнскій сабор Багародзіцкага манастыра, каб ушанаваць Казанскую ікону Божае Маці. Перад храмам кардынала Содано і іншых гасцей сустрэлі архіепіскоп Казанскі і Татарстанскі Анастасій і настаяцель храма ігумен Піцірым. Каталіцкія пралаты адгаварылі малітву перад Казанскай іконай, якую, прыгадаем, трымаў 11 год у сваім пакоі Папа Ян Павел 2 і перад канчынай, разумеючы, што ўжо не зможа прывесці сам яе на роднае месца, перадаў Маскоўскаму Патрыярхату. Госці з Рыму прыклаліся вуснамі да цудатворнай Казанскай іконы Багародзіцы і паставілі перад Ёю свечкі.
Аб гісторыі аднаўлення храма і манастыра гасцям расказаў Уладыка Анастасій. Кардынал Содано, падзякваўшы, павітаў гаспадароў і асабіста архіепіскапа з днём нараджэння. У прыватнасці, кардынал Анжэло Содано сказаў наступнае:
"Ад усяго сэрца вітаю ўсіх. Вельмі рады тут знаходзіцца, даўно хацеў прыехаць сюды. Я ёсць сведкам тае вялікае любові, з якой Папа Ян Павел 2 ставіўся да гэтага абраза Божае маці "Казанская". Сёння я прасіў у малітве перад ёю, каб Госпад даў яму вечны супакой сярод сваіх святых. Карыстаюся магчымасцю перадаць усім вам - і католікам, і праваслаўным прывітанне і блаславенства Папы Бенедыкта 16-га. Ён заклікае ўз'яднацца ў малітве да Багамаці. Нам у Рыме добра вядома, што тут, у Казані адносіны між праваслаўнымі і католікамі вельмі добрыя, і вы можыце ганарыцца гэтым і ставацца прыкладам для многіх",- заклікаў кардынал. Архіепіскап Анастасій пацвердзіў:"У нас склаліся добрыя адносіны з каталіцкай грамадой. Ужо на працягу многіх гадоў мы пыдтрымліваем добрыя, дружалюбныя адносіны. Спадзяемся, што надалей адносіны між РПЦ і каталіцкай Царквой будуць працягвацца - як багаслоўскія, так і на іншых узроўнях."

29 ва ўрачыстастых набажэнствах прымалі ўдзел прадстаўнік Святога Пасаду ў Расіі і Апостальскі нунцый ва Узбекістане арцыбіскуп Антоніо Менніні, ардынарый дыяцэзіі святога Клімента біскуп Клеменс Піккель, арцыбіскуп Астаны Томаш Пета і іншыя ганаровыя госці.Арганізатары ўрачыстасці надаюць вялікую ўвагу міжрэлігійнаму , межканфесійнаму дыялогу, таму ў праграме візіту каталіцкіх герархаў - гутаркі і сустрэчы з прадстаўнікамі праваслаўнай Царквы і Iслама. кардынал Анджэло Садано пераказаў католікам і праваслаўным Расіі ад Бэнэдыкта XVI прывітанне і заклік да адзінства ў малітве.Ужо ў першы дзень візіту ватыканскай дэлегацыі ў Казань муфцій Татарстана атрымаў з рук кардынала Анджэло Садано медаль «Трэцяга года пантыфікату Бэнэдыкта XVI». Падчас сустрэчы прадстаўнікі двух канфесій абмеркавалі шляхі далейшага ўзаемадзеяння.











All the contents on this site are copyrighted ©.