2008-08-27 11:56:35

UDIENZA GENERALE У сераду 27 жніўня адбылася чарговая агульная аўдыенцыя Папы Рымскага для Божага народу з розных куткоў свету.


Бенедыкт 16 павітаў братоў і сёстраў у Хрысце гэтым разам непасрэдна ў Ватыкане, у зале аўдыенцый, званай палацам Нерві - на імя архітэктара. Прыляцеў сюды верталётам са сваёй летняй рэзідэнцыі, куды потым й вярнуўся перад абедам. Асноўным клопатам сёння стаўся працяг тлумачэння постаці святога Паўла. Папа зрабіў таксама заклік аб міры ў сувязі з сітуацыяй у Індыі, звяртаючыся да кіраўнікоў - рэлігійных і свецкіх , каб паспрыялі стабілізацыі мірнага сужыцця членаў розных рэлігійных грамад і аднаўлення гармоніі, характэрнай для індыйскага грамадства .
(Голас Папы)."З вялікім сумам пачуў навіну аб гвалтах супраць хрысціянскай грамады Індыі ў штаце Орісса, якія выбухнулі пасля забойства лідэра інду' Свамі Лакшмананда Саразваці. Забітыя людзі, многія паранены; разбураныя цэнтры культу , якія ёсць уласнасцю Царквы. Парушаны жылыя дамы. Я, - працягнуў Папа, - моцна асуджваю усе напады на чалавечае жыццё, святасць якога вымушае да павагі кожнага і ўсіх." Далей Бенедыкт 16 сцвердзіў сваю духоўную блізкасць да ўсіх братоў і сясцёр у веры, якія так моцна церпяць здзек, ды прыклікаў не паддавацца злоснасці і працягваць служыць дабру. Напрыканцы аўдыенцыі Папа паблаславіў пілігрымаў і павітаў іх у розных мовах. Сёння перадаем вам, паважаны слухач, зразумелае нам прывітанне Папы па-харвацку.







All the contents on this site are copyrighted ©.