2008-08-26 11:06:12

На Салавецкiх астравах асвяцiлi царкву за пакутнiкаў.


На самай высокай гары Салавецкага архiпелага асвячана самая высокая царква ў гэтым рэгiёне. Яна знаходзiцца на востраве Анзер. У пятнiцу, 22 жнiўня, з удзелам шматлiкiх вернiкаў прайшло малiтоўнае чуванне у Галгоўска-Распятскай пустэльнi.
Сама ж цэрымонiя асвячання адбылася ў мiнулую суботу, у дзень памяцi салавецкiх новамучанiкаў i спаведнiкаў.
Руская Галгофа на Салавецкiм востраве Анзер, якая зрабiлася ў ХХ° стагоддзi сусветнавядомым сымвалам пакутаў расiйскага народа, сёння набывае асаблiвае значэнне агульнарасiйскага мемарыяла. Ад сёння тут будзе заўсёды ўзносiцца малiтва “за шматпакутную Айцыну”, - зазначылi ўдзельнiкi малiтвы.
Сымвалiчна, што асвячанне адноўленай пустэльнi ўзначалiў Патрыяршы вiкарый архiепiскапа Арэхава-Зуеўскага Алексiй, якi ўзначалiў хаўтурную Панiхiду па Аляксандру Салжанiцыну. Памяць па аўтару “Архiпоелага ГУЛАГа” заўсёды будзе захоўвацца ў Салавецкiм манастыры.
У 1923 годзе, пасля закрыцця Салавецкага манастыра, у Галгофска-Распятскай пустэльнi размесцiўся стацыянар Салавецкага лагера асаблiваюга вызначэння, праз якi прайшлi шматлiкiя святары, сярод якiх былi i архiепiскап Серафiм i епiскап Дамаскiн. Агульны лiк хворых асягаў 300 асобаў, утрымлiвалiся яны ў вельмi дрэнных умовах.
Каля пустэльнi знаходзяццца магiлы тысяч вязняў, у тым лiку святароў. Пасля закрыцця лагера пустэльня доўгi час заставалася пакiнутай. У 1967 годзе ўсе яе забудовы перайшлi ва ўласнасць Салавецкага музея.







All the contents on this site are copyrighted ©.