2008-08-25 12:01:18

Сусветны дзень моладзi працягвае прыносiць свой плён у розных частках свету.


Сусветны дзень моладзi ў Сiднэi працягвае даваць свой плён. Шмат маладых людзей прынялi ўдзел у III° спатканнi маладзёвых рухаў Калумбii. Спатканне, якое скончылася ў мiнулую нядзелю 3 жнiўня арганiзавана ў сталiцы краiны Багоце нацыянальнай пастырскай службай сярод моладзi.
Маладзёвыя рухi ў Калумбii вельмi актыўныя дзякуючы шматлiкiм хрысцiянскiм мiсiям, якiя дзейнiчаюць у гэтай паўднёваамерыканскай краiне. Сярод iншых асаблiвай актыўнасцю адрознiваецца маладзёвы кармелiтанскi рух.
У прапанаваных ва многiх дыяцэзiях iнiцыятывах многiя не могуць удзельнiчаць па матэрыяльных матывах. Недахоп сродкаў i адсутнасць перспектыў на будучыню прыводзяць да таго, што шмат маладых людзей далучаюцца да ўзброеных бандаў, ужываюць наркотыкi i займаюцца прастытуцыяй. Каб пазбегнуць гэтага далучэння моладзi да крымiнальнага свету, законнiкi-кармелiты арганiзоўваюць маленькiя рамесныя майстэрнi, дзе маюць магчымасць вывучыць нейкае рамёства ўсе жадаючыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.