2008-08-25 11:58:06

Дабрачынная арганiзацыя "Карытас" дапамагае ўцекачам з Грузii.+


“Калi пачалi падаць авiяцыйныя бомбы мы былi напужаныя. У падобныя моманты ў галаве ўсё блытаецца”, - сказала спадарыня Алена, якая засталася без даху над галавой у вынiку расейскiх бамбардаванняў у Грузii.
Болшьшасць людзей уцяклi ўзяўшы з сабой толькi адзенне. Як паведамляе дабрачынная каталiцкая арганiзацыя “Карытас”: “Як заўсёды, ва ўсiх войнах больш за iншых пакутуюць самыя бездапаможныя: жанчыны, дзецi, хворыя i састарэлыя людзi”.
Нягледзячы на недахоп сродкаў, складанасцi дастаўкi дапамогi зямным шляхам i нестабiльнасцi гуманiтарнага карыдора памiж Грузiяй i Расiяй, дапамога ахвярам вайны працягвае накiроўвацца.
Дзейнасць грузiнскага фiлiяла дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Карытас” засяроджана на ўцекачах з Тбiлiсi. Паведамляецца, што рознага тыпу дапамогу атрымалi каля 1.700 асобаў, якiя знаходзяцца ў чатырох лагерах для эмiгрантаў.
Усе центры для эмiгрантаў знаходзяцца ў аддаленасцi ад буйных гарадоў. Перад усiм гэта школы, дзе ўцекачы атрымлiваюць гарачую ежу i хлеб.
Да 18 жнiўня было немагчыма праехаць ад Тбiлiсi да Горы, што вельмi ўскладняла дастаўку медыкаментаў i прадуктаў харчавання ахвярам вайны.
Кiраўнiк “Карытас” у Грузii, а.Вiтальд Шулчынск, прыняў удзел у спатканнi з мэрам Горы, каб распрацаваць супольную праграму гуманiтарнай дапамогi.
У той жа час, фiлiял “Карытас” у Расii ўжо набыў розныя рэчы, неабходныя для медычнай дапамогi 10.000 асобаў на працягу аднаго месяца, але гэта толькi частка з 37.000 уцекачоў, якiя перакрочылi мяжу Паўднёвай Асецii ў напрамку Расii.
Арганiзацыя “Карытас” збiрае таксама адзенне i школьныя падручнiкi, для дзяцей прапаноўваюцца розныя тыпы псыхалагiчнай дапамогi.
Грузiнскi фiлiял “Карытас” атрымлiвае дапамогу з розных краiнаў свету. Але вiдавочна, што гэта дапамога будзе патрэбна на працягу яшчэ многiх гадоў пасля спынення ўзброенага канфлiкта.







All the contents on this site are copyrighted ©.