2008-08-23 15:43:17

"Кроплі дабрыні ў свеце здароўя" - такі фэст адбыўся ў Бабруйску.Яго паблаславіў Преосвященнейшій Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі.


Фестываль прысвечаны праблемам жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Зарганізаваны ён быў бабруйскім Цэнтрам абслугоўвання насельніцтва і праваслаўнай Царквой з удзелам таварыства Чырвонага крыжа. Мэтаю сталася навучанне самаабслугоўванню інвалідаў, але, галоўнае, спрыянне развіццю іхных талентаў і здольнасцей у мастацкай самадзейнасці і розных відах творчасці, пашырэнню кола кантактаў і знаёмстваў. У фестывалі прынялі ўдзел 60 чалавек - інваліды, валанцёры і маладыя прыхаджане Свята-Іверскага храма.







All the contents on this site are copyrighted ©.