2008-08-21 11:53:31

Адзігітрыя Смаленская - цудатворная ікона Багародзіцы прыклікала ў гэтыя дні на Віцебшчыну тысячы паломнікаў з розных краін свету.


Багамаці, якая перахоўваецца ў праваслаўнай царкве Дзісны, шануецца праваслаўнымі ўжо некалькі сотняў гадоў. Лягенда сцвярджае, што рака прынесла містычным чынам ікону да гэтага мейсца 500 год таму. Дакладна дату не памятуюць. але выносяць урачыстай працэсіяй цудатворніцу 16 жніўня. Гэтым разам людская плынь расцягнулася не некалькі кілометраў. Маршрут традыцыйны:працэсія ішла праз гады і стагоддзі па цэнтральнай вуліцы Дзісны. Нягледзячы на забароны 20 стагоддзя, хросным ходам тут мелі смеласць хадзіць ва ўсе гады. хаця па-за варотамі святыні. Гэтым разам Крыжовы Шлях занатаваў фотамайстар з Чыкага Джон Кундстадтэр, які збірае калекцыю абрадаў Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.