2008-08-20 14:34:56

Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° спаткаўся з вернiкамi ў Кастэльгандольфо.


У сераду, 20 жнiўня, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° спаткаўся з вернiкамi i турыстамi ў сваёй загараднай летняй рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо.
На 25 па лiку за гэты год агульнай аўдыенцыi прысутнiчала каля 4.000 асобаў з Польшчы, Харватыi, Расii, Французскай Гайаны, Канады, Вялiкай Брытанii, Iрландыi, Мальты, ЗША, Германii, Аўстрыi, Гiшпанii, Аргентыны ды, натуральна, Iталii.
“Дарагiя, браты i сёстры! – сказаў звяртаючыся да вернiкаў Папа, - Кожны дзень Царква прапануе нам ушаноўваць аднаго цi болей святых i беатыфiкаваных i наследваць iх прыкладу. Сёння мы прыпамiнаем св. Бернарда з Кьяравалле. Гэты мiстык, якi жадаў жыць у так званай “поўнай святла далiне” паглыбiўшыся ў разважаннi, быў прымушаны падарожнiчаць па Еўропе каб служыць Царкве ў адпаведнасцi з патрэбамi таго часу i з мэтай абароны хрысцiянскай веры. Яго клiкалi “выкладчыкам навукi Марыi”, не таму, што ён напiсаў шмат аб Мадонне, але таму, што ён падкрэслiў Яе надзвычайную ролю ў iснаваннi Царквы, прадстаўляючы Яе ў якасцi дасканалай мадэлi манашага жыцця i ўсiх iншых формаў хрысцiянскага жыцця.
Дарагiя, браты i сёстры! – працягнуў Бенедыкт XVI°, - дзень за днём Царква прапануе нам магчымасць крочыць наперад разам са святымi. Перыяд адпачынку без сумнiву з’яўляецца карысным часам, якi магчыма выкарыстаць дзеля таго, каб узяць у рукi буяграфiю цi пiсьмовыя працы нейкiх святых, але не трэба забывацца, што кожны дзень года прапануе нам магчымасць лепей пазнаёмiцца з нашымi нябеснымi заступнiкамi. Iх чалавечы i духоўны вопыт паказвае, што святасць не ёсць чымсцi люксусовым, яна не ёсць прывялеяй для некаторых, але з’яўляецца агульным прызначэннем усiх людзей, заклiканых быць ахрышчанымi Божымi дзецьмi. Прыклад святых сведчыць аб тым, што толькi ў выпадку спаткання з Госпадам мы напаўняемся Яго мiрам i Яго радасцю, толькi тады мы ў стане распаўсюджваць спакой i аптымiзм”, - сказаў Свяцейшы Айцец пад час спаткання з вернiкамi i турыстамi ў сераду 20 жнiўня.
На прыканцы сустрэчы Бенедыкт XVI° яшчэ раз прывiтаў прысутных i надзялiў iм сваё Апостальскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.