2008-08-20 14:34:31

Кiтайскiя ўлады працягваюць парушаць права вернiкаў.


Пастары хатнiх цэркваў у кiтайскай сталiцы былi прымушаны падпiсаць дакумент, якi прымушае iх перарваць рэлiгiйныя спатканнi пад час Алiмпiйскiх гульняў.
Дакумент быў складзены прадстаўнiкамi кiтайскага ўраду з мэтай перашкодзiць спатканням хрысцiянаў. Ён забавязвае вернiкаў “устрымлiвацца ад нелегальных спатканняў i атрымання матэрыяльнай дапамогi, казанняў i розных друкаваных выданняў ад замежных рэлiгiйных арганiзацый”.
Акрамя таго, дакумент забараняе сустрэчы хатнiх цэркваў на працягу правядзення Алiмпiйскiх гульняў. Вiнаватыя, - гаворыцца ў дакуменце, - будуць пакараны дысцыплiнарным чынам.
“Тое, што мы атрымалi гэты дакумент, падцверджвае крывадушнасць кiтайскага ўраду, - сказаў прадстаўнiк Асацыяцыi хрысцiянаў-атлетаў. – Мы заклiкаем мiжнароднае грамадства звярнуць на гэта ўвагу i прыняць адпаведныя меры”.
Кiтай мае вельмi доўгую гiсторыю пераследавання хрысцiянаў. Нават цяпер хрысцiянам дазваляюць збiрацца толькi ў зарэгiстраваных цэрквах, якiя падпарадкоўваюцца ўраду. Хатнiя хрысцiянскiя цэрквы адмаўляюцца далучацца да зарэгiстраваных цэркваў, матывуючы гэта трым, што галавой Царквы з’яўляецца Бог, а не ўрад нейкай краiны.








All the contents on this site are copyrighted ©.