2008-08-20 11:12:30

Iтальянская моладзь дапамагае балгарам.


Пасля свята Унебаўзяцця Панны Марыi ў Балгарыi завершылася праца летняга працоўнага лагера, арганiзаванага маладымi iтальянскiмi дабрахвотамi. Лагер дзейнiчаў у г.Ракоўскi, дзе таксама працуе на працягу некалькi гадоў аддзяленне каталiцкай дабрачыннай арганiзацыi “Карытас” Мiланскай дыяцэзii.
Лагер, якi працаваў у рамках агульнай праграмы “Будаўнiчыя пляцоўкi салiдарнасцi”, меў за мэту спрыяць развiццю агульначалавечых вартасцяў i выявiць салiдарнасць з жыхарамi г.Ракоўскi, дзе ўзровень жыцця з’яўляецца вельмi нiзкiм.
Зробленыя высiлкi i ўжытая энэргiя моладзi была накiравана на вырашэнне праблем тых, што пакутуюць i маюць патрэбу, каб дапамагчы кожнай асобе прыняць удзел у духоўным адраджэннi.
У iнiцыятыве, пачынаючы з 2003 года, прыймаюць удзел каля тысячы маладых людзей з Iталii. Уласнай працай яны на практыцы выяўляюць братэрства i спачуванне Каталiцкай Царквы, каб пры пасрэднiцтве арганiзацыi “Карытас” ажыццявiць розныя гуманiтарныя iнiцыятывы пад час летняга адпачынку.
Менавiта братэрства з’яўляецца асновай iх дзейнасцi. Горад Ракоўскi быў абраны для гэтага не выпадкова: у iм жыве найвялiкшая колькасць католiкаў Балгарыi, з якiх многiя маюць сталы ўзрост.
Маладыя iтальянцы, разам са сваiмi балгарскiмi аднагодкамi, прынялi ўдзел у ажыццяўленнi шэрагу праектаў мясцовай арганiзацыi “Карытас” i законнiц-мiсiянарак, якiя працуюць у гэтым рэгiёне Балгарыi.
Звычайна дабрахвоты ранiцай дапамагалi састарэлым людзям разам з групай сёстраў мiласэрнасцi цi арганiзоўвалi працу адпаведных карытатыўных устаноў, а у другой палове дня яны арганiзоўвалi розныя мерапрыемствы i малiлiся разам з мясцовымi маладымi цыганамi. Жыхары горада з вялiкай пашанай ставяцца да дзейнасцi маладых iтальянскiх дабрахвотаў, якiя пазбаўляюць сябе летняга адпачынку з мэтай дапамагчы iм.







All the contents on this site are copyrighted ©.