2008-08-18 10:13:42

Каталiцкiя ерархi Лiтвы звярнулiся да вернiкаў з нагоды расейска-грузiнскага канфлiкту.


Кардынал Аўдрыс-Юзас Бачкiс i арцыбiскуп Сiгiтас Тамкявiчус распаўсюдзiлi заяву да вернiкаў, у якой заклiкаюць не быць абыякавымi да людзей, якiя пакутуюць ад вайны ў Грузii.
“Мы не можам заставацца абыякавымi, калi ў свеце пакутуюць людзi. У апошнiя днi з Грузii прыходзяць трагiчныя навiны, якiя мы адчулi самi i адчулi нашы бацькi. Вайна заўсёды прыносiць няшчасце, боль, прыносiць варожасць памiж людзьмi i народамi, пакiдае доўга нелячымыя раны. Гэта зусiм не прыймальны спосаб паразумення”, - гаворыцца ў звароце.
“Мы заклiкаем малiцца за спыненне пралiцця крывi ў ахопленай вайной краiне”- заклiкаюць Бачкiс i Тамкявiчус.
Адначасова з гэтым у Лiтве вядзецца збор сродкаў для тых, што пацярпелi ад вайны, а Чырвоны крыж у Лiтве адкрыў спецыяльны рахунак для збору ахвяраванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.