2008-08-15 13:25:09

"Хай царква ў Тарсе вернецца хрысціянскаю святыняй!" - такі заклік выказаў апостальскі вікарны біскуп Анатоліі - радзімы Апостала Паўла.


З нагоды 2000-годдзя святога аб гэтым просіць Турцыю Святы Пасад і нямецкі епіскапат. Тарс -(сучасная Турцыя) рыхтуецца да вялікіх урачыстасцей Года святога Паўла. Як зазначыў монс Падавэзе, вікарны біскуп Анатоліі і прэзідэнт Біскупскай Канфярэнцыі краіны, шматразова падаваліся прашэнні , каб касцёл у Тарсе , які цяпер перароблены на музей, быў звернуты хрысціянам як культавы будынак у гонар так вялікага свята - 2-хтысячагоддзя апостала народаў. З боку ўраду былі атрыманыя абяцанкі і запэўніванні аб задавальненні просьбаў, але, як адзначае монс. падавезе, дагэтуль дадзены дазвол толькі на пастанову крыжа ўнутры гэтага "музею". таксама дадзены дазвол ад уладаў пілігрымам не плаціць за ўваходны білет . аднак толькі ў выпадку арганізаваных груп пры папярэднім афіцыйным дазволе. "напраўду, - зазначае вікары, - мне здаецца , што не хапае павагі да тых уласных абяцанняў, якія давалі мясцовыя і цэнтральныя ўлады" Турцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.