2008-08-15 13:07:09

Assunzione della Vergine "Узняць позірк да Неба" - вось да чаго абуджае свята Унебаўзяцця Дзевы Марыі.


Разам з Беззаганнай, а хрысціяне стаюцца знакам надзеі і суцяшэння ў свеце, пазначаным болем і фальшывымі забавамі."Такімі словамі павіншаваў вернікаў у пятніцу Папа Бенедыкт 16. RealAudioMP3 У сваёй гамеліі падчас святой Імшы, якую Папа Рымскі ўзначаліў у храме святога Тамаша ў Кастэль Гандольфа пад Рымам, сучасны Пётр са Святога Пасаду прыклікаў усіх узняць вочы да Неба. Ён указаў, што гэтае Багародзічнае свята дае кожнаму ўзняцца разам з Марыяй на вышыні Духа, дзе можна дыхаць чыстым паветрам звяшпрыроднага жыцця, параздумваць аб сапраўднай прыгажосці,якою з'яўляецца святасць.
(Голас Папы) "...Сёння Царква святкуе надзвычайную падзею -Унебаўзяцце Дзевы Марыі - душою і целам. У Бібліі апошні ўспамін пра Яе земскае жыццё знаходзім у "Дзеяннях святых Апосталаў", напачатку гэтага пісання. Разам з апосталамі яна ў святліцы чакае ў малітве на сшэсце Духа Святога." Папа прыпомніў сёння пра тое, што ў далейшым хрысціянская традыцыя падвоілася: у Ерусаліме і Эфесе, дзе было чаканне Яе Ўспення, як называюць усходнія хрысціяне, насычаючы значэннем "паснулая" ў Богу. Гэтая падзея папярэднічала Яе Унебаўзяццю, насычаючы нерасколатую веру ўсяе Царквы. З Раю Багародзіца працягвае пастаянна апекавацца сваімі дзецьмі, асабліва ў найбольш цяжкія момант для чалавека, гэтак - па даручэнню Самога Езуса,якое Ён даў перш, чым памерці на крыжы. "Колькі маем сведчанняў Яе мацярынскага застцупніцтва!- усклікнуў Папа. -Іх бачым, наведваючы сапктуарыі, Ёй прысвечаныя. У гэты момант думаю асабліва пра Лурд,-сказаў Бенедыкт 16." Ён вызначыў Лурдскую святыню сусветнай цытадэллю жыцця і надзеі. Папа запэўніў, што, за Божым заступніцтвам, ён прыбудзепраз месяц ў Лурд для цэлебравання 150-годдзя З'яўленняў Найсвятой Дзевы Марыі ў гэтым французскім мейсцы.
( Г.Папы)"Сумны спекталь, з фальшывымі забавамі ў абліччы вялікага болю чалавецтва, прымушае хрысціянаў вучыцца ў Марыі ставацца падтрымкаю патрабуючым і сведчыць жыццём Уваскрасенне Хрыстовае! "- навучаў Папа, надаючы ўсім сваё апостальскае блаславенства і жадаючы міра і радасці ў спякотныя дні на адпачынку.
Як паясніваеCatholic.By
... Таямніцу ўзяцця Марыі ў Неба з целам і душой абвясціў як догмат веры 1 лістапада 1950 г. Папа Пій XII. Урачыстасць гэтая святкуецца як каталікамі, так і праваслаўнымі хрысціянамі — свята Успення Багародзіцы.У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах Еўропы, у гэты дзень у касцёлах асвячаюць плёны новага ўраджаю (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвячоных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў і прыносіць благаслаўленне хатняй гаспадарцы. У гэты дзень у касцёлах, якія носяць тытул Унябаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, можна атрымаць адпуст (індульгенцыю)— адпушчэнне караў за грахі.  Поўны адпуст, які вернік можа ахвяраваць у сваёй інтэнцыі або за душы памерлых, удзяляецца на звычайных умовах: годна прыняць святую Камунію пасля сапраўднай споведзі, быць вольным ад прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага, і памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца (.У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі гэты тутул маюць касцёлы ў Будславе, Канстанцінава, Вілейцы, Магілёве, Красным, Мсціславе, Дзераўной, Налібаках, Старых ) Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года, калі кожны вернік павінен прысутнічаць на св. Імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
 







All the contents on this site are copyrighted ©.