2008-08-14 12:19:13

Hа Беларусі ёсць музей, прысвечаны Максіміліяну Кольбе.


Ён знаходзіцца ў месцы, дзе праходзіць кінафестываль Magnificat. Выбрана яно не выпадкова. Глыбокае і раён мае багатыя каталіцкія традыцыі, тут дзейнічаюць 12 парафій. У мястэчку Удзяло знаходзіцца кляштар францысканцаў і храм Бяззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Aрцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, калі цэлебраваў урачыстую святую Імшу ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай пробашчам якога быў прызначаны 20 гадоў таму,прыпамінаў у першую нядзелю Вялікага посту 10 лютага 2008 г.:--..." ў цяжкія часы пераследу рэлігіі Божым Провідам мне было прызначана несці святарскае служэнне менавіта ў гэтай парафіі, дзе калісьці служыылі святы Максімільян Марыя Кольбэ і Слуга Божы Мельхіёр Фардон."
Святы Максімільян Марыя Кольбэ нарадзіўся  8 студзеня 1894 года ў Здуньскай Волі, недалёка ад Лодзі ў цэнтральнай Польшчы. Ахрышчаны таго самага дня, атрымаў імя Раймунд.  Сям'я яго потым пераехала ў Пабяніцы. Рос Раймунд у хрысціянскай атмасферы бацькоўскага дому. Скончыў  пачатковую школу і пачаў вучыцца ў сярэдняй школе айцоў францішканаў. Тут усвядоміў  дар, які стаў для яго натхненнем на ўсё жыцце - выключную любоў да Найсвятейшай Маці Божай. У 1907 годзе трынаццацігадовы Раймунд паступіў у Малую Духоўную Семінарыю у Львове. Tут і адчуў імкненне ўступіць у Ордэн святога Францішка(Братоў Меньшых Канвентуальных).  Навіцыят распачаў 4 верасня 1910 года, атрымаўшы імя Максімільян. Першыя шлюбы  злажыў 5 верасня 1911 года. 1912-1919 гады святы Максімільян правёў у Міжнароднай Калегіі Айцоў Францішканаў у Рыме. ...Сваёй любові  ён надаваў евангельскі сэнс: « Da te ipsum aliis = Amor » - "Аддаць сябе іншым - вось Любоў ". Выканаў гэта, калі дабраахвотна з любоўю да бліжняга заняў месца чалавекабацькі сямъі, разам з іншымі прыгаворанагана да галоднай смерці. Святы Максімільян сваёй прысутнасцю, словам і  прыкладам ператварыў бункер галоднай смерці у месца малітвы і песні, якая плыла з сэрцаў, напоўненых верай у бясконцае жыццё, у любоў, якая з′яўляецца адзінай сілай стварэння, веры ў перамогу тых, хто сваю надзею паклаў у Хрысце. Напярэдадні Ўнебаўзяцця Маці Божай 14 жніўня 1941 года Беззаганая ўсклала карону вечнай славы свайму вернаму Рыцару. Ен перажыў усіх пакутнікаўнікаў, якія цярпелі  з голаду разам з ім. Немцы дабілі яго ін′екцыяй... Папа Павел VI абвясціў Максімільяна 17 кастрычніка 1971 года Благаслаўлёным. 10 кастрычніка 1982 года Ян Павел II сілаю, дадзенай Хрыстом Пятру, залічыў айца Максімільяна Кольбэ да Святых Мучанікаў.
Малітва да св. Максімільяна Кольбэ:    Божа, Ты напоўніў любоўю да бліжніх і палымяным жаданнем служыць справе збаўлення душаў святога Максіміль яна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, які аддана ўшаноўваў Беззаганную Панну. Праз яго заступніцтва ўчыні, каб мы дзеля Тваёй хвалы рупліва служылі бліжнім і ў жыцці і смерці былі падобнымі да Твайго













All the contents on this site are copyrighted ©.