2008-08-13 17:35:21

Рэктар Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi просiць аказаць матэрыяльную дапамогу для аздаблення царвы.


Рэктар Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi iгумен Ясаф звярнуўся да праваслаўных расiянаў з просьбай дапамагчы ва аздабленнi храма акадэмii. Заклiк а.Ясафа “да землякоў-беларусаў, якiя жывуць цяпер у Расii, i да ўсiх братоў-расiянаў” надрукаваны ў выданнi “Саюз. Беларусь-Расiя” – дадатку да “Расiйскай газеты”.
Храм акадэмii быў нядаўна адрэстаўраваны, аднак, як адзначае рэктар Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi, у iм пакуль не хапае рэчаў, неабходных для лiтургii. Сярод iншага, дыяканскiх убранняў, пацiраў, напрастольных падсвечнiкаў, лампадаў, а таксама званоў.
Мiж iншым, духоўныя навучальныя ўстановы, па словах а.Ясафа, “не маюць стабiльнага фiнансавання, таму ўтрымлiваюцца на ахвяраваннi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.