2008-08-12 10:17:06

У ватыканскай штодзённай газеце надрукаваны артыкул кiтайскага бiскупа, якi тычыцца Алiмпiйскiх гульняў.


“Падвойныя пачуццi”, па выказванню самаго ерарха, абудзiлi вiкарнага бiскупа Ганконга монс. Джона Тонг Хонга прыняць запрашэнне кiтайскага ўрада ўдзельнiчаць у цэрымонii адкрыцця Алiмпiяды ў кiтайскай сталiцы. На спартовы энтузiязм монс. Джона накладаецца шкадаванне, з нагоды таго, што да кардынала Джозэфа Дзэна, галавы католiкаў Ганконга, падобнае запрашэнне накiравана не было. “У Пякiн, адзначыў вiкарны бiскуп у сваiм артыкуле, надрукаваным у штодзённай ватыканскай газеце “Osservatore Romano”, - запрасiлi кiраўнiкоў шасцi буйнейшых рэлiгiй Ганконга”, i толькi ў выпадку Каталiцкай Царквы запрашэнне не распаўсюдзiлася на самыя адказныя асобы.
Акрамя разчаравання ў сувязi з “неадпраўкай” запрашэння, вiкарны бiскуп Ганконга прыпамiнае аб драматычнай сiтуацыi некаторых бiскупаў i святароў у Кiтаi, якiя знаходзяцца ў турмах цi пад хатнiм арыштам. Монс. Джон Тонг Хон удакладняе: ад бiскупа Шы Яксянга вось ужо 10 гадоў няма нiякiх вестак, а бiскуп Лю Гуандонг жыве пад пiльным наглядам адпаведных ворганаў. Бiскуп Су Чэмiн, - гаворыцца ў артыкуле, - знаходзiцца каля 10 гадоў у вязнiцы, а бiскуп Яо Лiанг – пад хатнiм арыштам. Акрамя таго, многiя святары арыштоўваюцца i пераследаюцца за прыналежнасць да каталiцтва i вернасць Папе. З нагоды Дня малiтвы аб Кiтаi 24 траўня палiцыя абмежавала нават доступ да санктуарыя Шэшанскай Мацi Божай. Звяртаючыся да Алiмпiйскiх гульняў, вiкарны бiскуп Ганконга звяртае ўвагу чытачоў на тое, што адна з iх мэтаў – гэта паказаць “матэрыяльны прагрэс Кiтая”. “Для нас, хрысцiянаў, - пiша бiскуп, - больш важным ёсць духоўны прагрэс”. Дзеля яго монс. Джон Тонг Хон, пры падтрымцы кардынала Дзэна, вырашыў прыняць запрашэнне кiтайскiх уладаў. “Пяць кольцаў алiмпiйскага сымвала, - адзначыў ён, - вядомыя ўсяму свету. Я б хацеў, каб Кiтай надаў такую ж важнасць пяцi ўзаемна злучаным аспектам: дэмакратыi, правам чалавека, прававой дзяржаве, справядлiвасцi i мiру”. Прыпамiнаючы аб праблеме забруджвання навакольнага асяроддзя, бiскуп падкрэслiў: строгiя меры, прынятыя ўладамi для барацьбы з забруджваннем паветра машынамi, павiнны паказаць усяму свету, што для правядзення Алiмпiяды неабходна чыстае паветра. Было б нядрэнна, - дадаў каталiцкi дастойнiк, - каб людзi зразумелi таксама i важнасць больш поўнай рэлiгiйнай i сацыяльнай свабоды”. Гэта надзея натхняецца некаторымi знакамi адкрытасцi: напрыклад, пасля землятрусу ў Сычуане 12 траўня “урад зрабiўся больш адкрытым”, надаўшы журналiстам, у тым лiку i iншаземным, свабоду руху ў пакутуючым рэгiёне, дазволiў iм рабiць паведамленнi аб убачаным i пачутым. “Уся краiна, - нагадвае монс. Тонг Хон, - мабiлiзавалася падобна адзiнай вялiкай сямье, каб дапамагчы пацярпеўшым”. Вiкарны бiскуп Ганконгскi лiчыць, у рэшце, што “для хрысцьянiна не ёсць грахом адчуваць падвойныя пачуццi”, i завершвае: “мы павiнны наталяць нашу веру, надзею i любоў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.