2008-08-12 10:13:26

Прапануем вашай увазе апошнюю частку з Кампендiума сацыяльнай навукi Царквы.


памiж сабой навуковых дактрынаў.ЗАКАНЧЭННЕ
ДА ЦЫВIЛIЗАЦЫI ЛЮБОВIа) Дапамога Царквы сучаснаму чалавеку
575 Паўсюль у сучасным грамадстве адчуваецца новая патрэба ў сэнсе: “у чалавека заўсёды будзе жаданне даведацца – няхай хаця б прыблiзна – аб тым, якiм ёсць сэнс яго жыцця, яго дзейнасцi, яго смерцi”. Цяжка адказваць на патрабаванне планаваць будучыню ў новым кантэксце мiжнародных зносiнаў, усё болей складаных i ўзаемазалежных, але i ўсё меньш упарадкаваных i мiрных. Здаецца, што жыццё i смерць чалавека перадаручаецца выключна навукова-тэхнiчнаму прагрэсу, якi рушыцца наперад шмат хутчэй, чым здольнасць чалавека ставiць перад iм мэты i акрэслiваць яго кошт. Наадварот, многiя з’явы ўказваюць на тое, што “узрастае пачуццё незадаволенасцi, якое распаўсюджваецца ў нацыянальных грамадствах з высокiм узроўнем жыцця, знiшчае iлюзiю аб раi на зямлi, аб якiм мараць. Аднак адначасова робiцца … больш ясным зразуменне недатыкальных i агульных праў асобы i павялiчваецца iмкненне да больш справядлiвых i чалавечных адносiнаў”.
576 На асноўныя пытаннi аб сэнсе i мэце чалавечага жыцця Царква адказвае абвяшчэннем Эвангелля Хрыстовага, якое ставiць годнасць асобы вышэй зменлiвых меркаванняў i забяспечвае свабоду чалавеку, чаго не можа зрабiць нi водны чалавечы закон. II Ватыканскi сабор указаў, што мiсiя Царквы ў сучасным свеце палягае на тым, каб дапамагаць кожнаму чалавеку знайсцi ў Богу канчатковы сэнс уласнага iснавання. Царква добра ведае, што “толькi Бог, Якому яна служыць, адказвае на самыя глыбокiя пажаданнi чалавечага сэрца, якое нiколi не насычаецца да канца ежай зямной”. Толькi Бог, Якi стварыў чалавека i адкупiў яго грэх, можа даць вычарпальна дакладны адказ на самыя радыкальныя чалавечыя пытаннi пра Адкрыццё, здзейсненае ў Яго ўчалавечаным Сыне. Бо Эвангелле “аб’яўляе i абвяшчае свабоду сыноў Божых, не прыймае ўсялякае рабства, якое паходзiць у рэшце рэштаў з граху, свята ставiцца да годнасцi сумлення i яго свабоды прыймаць рашэннi, нястомна заклiкае павялiчваць усе чалавечыя таленты дзеля служэння Богу i на карысць людзям i, у рэшце, загадвае ўсiм любiць усiх”.
б) Вера ў Хрыста – новы пачатак.
577 Вера ў Бога Айца i ў Езуса Хрыста пралiвае святло на маральныя прынцыпы, сутнасць якiх – “адзiнае i нязменнае заснаванне той самай стабiльнасцii таго спакою, таго ўнутранага i знешняга, прыватнага i грамадскага парадка, якiя толькi i могуць нараджаць i зберагаць росквiт Дзяржаў”. Сацыяльнае жыццё трэба засноўваць на Божай задуме: “Багаслоўскае вымярэнне неабходна як для тлумачэння, так i для вырашэння актуальных праблемаў чалавечага грамадства”. Таму, што iснуюць цяжкiя формы эксплуатацыi i сацыяльнай несправядлiвасцi, “усё болей распаўсюджваецца i ўсё больш вострай робiцца неабходнасць асабiстага i грамадскага радыкальнага аднаўлення, здольнага забяспечыць справядлiвасць, салiдарнасць, шчырасць, празрыстасць у адносiнах. Шлях, якi належыць прайсцi, безумоўна доўгi i стамляючы. Трэба прыкласцi аграмадныя намаганнi, каб было магчымым падобнае аднаўленне, у прыватнасцi з-за шматлiкасцi i сур’ёзнасцi нагодаў, якiя параджаюць розныя формы несправядлiвасцi ў сучасным свеце. Аднак, як вучыць нас гiсторыя i асабiсты вопыт, нескладана ўбачыць у аснове гэтых падзей нагоды, па сваёй сутнасцi “культурныя”, гэта значыць злучаныя з пэўнымi ў’яўленнямi аб асобе, грамадстве i свеце. У сапраўднасцi ў цэнтры культурнага пытання знаходзiцца маральнае пачуццё, якое, у сваю чаргу, заснавана на рэлiгiйным пачуццi i ў iм рэалiзуецца”. I адносна “сацыяльнага пытання” мы не павiнны памыляцца “наiўнай прапановай, нiбыта, сутыкнуўшыся з вялiкiм выклiкам сучаснасцi, мы справiмся з iм пры дапамозе чароўнага заклiнання. Не, нас чакае не заклiнанне, а Асоба i ўпэўненасць, якую Ён дорыць нам: Я з вамi! Таму гутарка не iдзе аб тым, каб скласцi “новую праграму”. Праграма ўжо iснуе: цяпер, як i заўсёды, яе нам адкрываюць Эвангеллi i жывое Паданне. Нарэшце, у цэнтры яе знаходзiцца Сам Езус, Якога мы паклiканы ведаць i любiць, i з Якога заклiканы браць прыклад, каб жыць у Iм жыццём Найсвяцейшай Троiцы i пераўтвараць з Iм гiсторыю, пакуль яна не завершыцца ў нябесным Ерусалiме”.
в) Цвёрдая надзея.
578 Царква вучыць чалавека, што Бог дае яму рэальную магчымасць пераадолiць зло i асягнуць дабра. Госпад адкупiў чалавека “дарагiм коштам” (1 Кар 6, 20). Сэнс i аснова дзейнасцi хрысцiянаў у свеце паходзяць з гэтай упэўненасцi, якая ўсяляе надзею, нягледзячы на грэх, якi накладае цяжкi адбiтак на чалавечай гiсторыi. Згодна боскаму абяцанню, свет не застаецца замкнутым на самiм сабе, але адкрыты Каралеўству Божаму. Царква ведае, як уплывае на нас “таямнiца беззаконня” (2 Фес 2, 7), але ведае i тое, што “у чалавечай асобе дастаткова якасцяў i сiлы, ёсць фундаментальная “надзейнасць” (пар. Быццё 1, 31), таму што чалавек – гэта вобраз Стварыцеля, якi падпадае пад збаўчае ўздзеянне Хрыста, “Якi нейкiм чынам абяднаўся з кожным чалавекам”, i таму магутнае дзеянне Святога Духа “напаўняе сусвет” (Прым 1, 7)”.







All the contents on this site are copyrighted ©.