2008-08-12 16:03:55

Вялiкi муфтiй Сiрыi запрашае Бенедыкта XVI°.У бягучым годзе Дамаск будзе сталiцай арабскай культуры, але ў той жа час, Сiрыя, якая мае 20 млн насельнiкаў, 90% з якiх складаюць мусульмане, а iншыя 10% вызнаюць хрысцiянства, будзе святкаваць год св.Паўла, якi быў распачаты 28 чэрвеня ў базылiцы св.Паўла па-за мурамi ў Рыме.


Апостальскi нунцый у Сiрыi, монс. Джованнi Баттыста Морандзiнi, зазначыў, што згаданая iнiцыятыва праводзiцца з мэтай падвышэння ўзроўня экуменiзму ў краiне-калысцы розных культур i рэлiгiй. Гавораць аб св.Паўле, якi з пераследвальнiкаў першых хрысцiянаў зарабiўся сведкай Хрыстуса па-за Святой Зямлёй, дайшоўшы нават да Рыму, не толькi католiкi, што складаюць 1% насельнiцтва, але i ўсе хрысцiяне, якiя жывуць на Святой Зямлi. Сярод iх праваслаўныя, мельхiты, армяне i, нават, мусульмане.
У гэтыя днi ў Дамаску сцверджваецца сапраўдны дух гэтага горада, адкрытага да дыялогу i супольнага iснавання розных культур.
Вялiкi Муфтый Сiрыi, Ахмад Хассан, пад час спаткання з iтальянскiмi журналiстамi, якiя здзяйсняюць пiлiгрымку ў Дамаск, зноў запрасiў Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° наведаць яго краiну. Падобнае ж запрашэнне Папе накiравалi i iншыя дзеячы краiнаў, з якiмi злучаны лёс св. ап.Паўла. Вялiкi муфтый Сiрыi спадзяецца сустрэцца з Бенедыктам XVI° у Ватыкане яшчэ да заканчэння года св.Паўла, што ёсць знакам рэлiгiйнай i культурнай талерантнасцi Сiрыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.