2008-08-11 17:19:05

У мiнулiую нядзелю Папа адгаварыў разам з вернiкамi Багародзiчную малiтву "Анёл Панскi".


У нядзелю,10.08.08 пад час традыцыйнага нядзельнага спаткання з вернiкамi, Свяцейшы Айцец адгаварыў разам з iмi Багародзiчную малiтву “Анёл Панскi”.
У сваiм казаннi, у прыватнасцi, Папа сказаў: “У гэтыя днi, дарагiя сябры, я разважаў аб вопыце, якi атрымаў у Сiднэi, дзе я ўбачыў шматлiкiя радасныя твары многiх аўстралiйскiх хлопцаў i дзяўчат, якiя сапраўды былi радосныя i мелi спакойныя i станоўчыя рысы. Нягледзячы на тое, што iх было шмат, яны не зрабiлi нiякiх праблемаў. Каб быць вясёлымi, яны не мелi неабходнасцi ўжываць алкаголь i наркотыкi. У iх адчувалася радасць спаткання i ўзаемнага адкрыццi новага свету. Тут не магчыма зрабiць параўнанне з iх аднагодкамi, якiя, у пошуку iлжывых адыходаў ад праблемаў, ужываюць сродкi, што прыводзяць да дэградацыi, i гэта ня рэдка прыводзiць да трагедый. Гэта тыповы плён сучаснага, так званага, “грамадства дабрабыту”, якое, каб “супакоiць” унутраную пустоту i нудоту, што iх суправаджае, прыводзiць да новых уражанняў, больш узрушаных, больш “экстрымальных”. Таксама i канiкулы з’яўляюцца спакусай наследваць мiражы задаволенасцi. Але ў гэтым выпадку душа не адпачывае, сэрца не адчувае радасцi i не знаходзiць мiру. Наадварот, яно робiцца больш стомленым ды сумным, чым раней. Я, - працягнуў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° пад час Багародзiчнай малiтвы “Angelus” у мiнулую нядзелю, - звяртаюся да маладых людзей, якiя маюць найбольшую прагу да жыцця i набыцця новага вопыта, таму падпадаюць пад большую рызыку. Але гэтыя разважаннi тычацца таксама ўсiх iншых: чалавечая асоба адраджаецца толькi ў стасунках з Богам, i Бог сустракаецца праз навучанне i слуханне Яго голаса ў спакоi i цiшiнi.
Напрыканцы спаткання з вернiкамi Папа звярнуўся да вайны ў Паўднёвай Асецii, да вельмi цяжкiх наступстваў таго, што адбываецца ў Грузii. Канфлiкт ужо прывёў да ўзнiкнення многiх нявiнных ахвяраў i прымусiў вялiкую колькасць людзей пакiнуць уласныя дамы. Бенедыкт ХVI° выказаў пажаданне, каб узброеныя дзеяннi былi неадкладна скончаны i каб варожыя бакi ўстрымалiся, таксама i з улiкама да належнасцi да хрысцiянскай спадчыны, ад развiцця канфлiкта, i сталi на шлях перагавораў, паважлiвага i канструктыўнага дыялогу, каб пазбегнуць нанясення крыўды i цярпенняў народам.
Акрамя таго, Свяцейшы Айцец заклiкаў мiжнароднае грамадства i найбольш уплывовыя краiны прыкласцi ў дадзенай сiтуацыi ўсе магчымыя высiлкi дзеля падтрымкi i ажыццяўлення iнiцыятыў, накiраваных на асягненне мiрнага i сталага вырашэнне праблемаў, з мэтай iснавання, заснаванага на ўзаемных адкрытасцi i павазе.
Напрыканцы нядзельнага спаткання з вернiкамi Бенедыкт XVI° паблаславiў усiх прысутных на плошчы перад семiнарыяй г.Брессанон.







All the contents on this site are copyrighted ©.