Італія мае самую доўгую лінію пляжаў у Еўропе. Нядаўна тут з'явіліся гумавыя капліцы.Яны
адчыненая з 11 гадзін вечара да 3-х - раніцы.
30 на 15 метраў - такі памер гэтых летніх малітоўных тэрыторый непасрэдна на пляжах.Даху
тут няма, каб можна было маліцца непасрэдна да неба. Ад мая да лістапада на пляжы
маюць асалоду адпачываць і асалоджвацца гармоніяй з прыродай сотні тысяч чалавек з
розных куткоў свету. Цяпер паўстала мода прыходзіць на пляж менавіта ўвечары і нават
праводзіць тут цэлую ноч. Місіянарскі праект распачаўся ад вострава Сардзінія і атрымаў
папулярнасць. Дарэчы, ўжо шмат гадоў на пляжы прыходзяць маладыя хрысціяне са сваімі
апостальскімі ініцыятывамі. Яны таксама ўдзельнічаюць у камандах выратавальнікаў ды
дапамогаюць старым, хворым. Усё гэта на добраахвотнай аснове. Ідэя "надуўной" капліцы
прыйшла святару з Вероны Андрэа Бруньёлі, які і раней апекаваўся "пляжным народам".