ШЛЮБ ПАВІНЕН БЫЦІ ЛЮБ. Працягваем наш цыкл, гэтым разам - не зусім звычайна, дзякуючы
гасцям.
Cпадарыня Галіна з Мінскай парафіі Святога Роха прыбыла да Рыму разам з дачушкай,
якой дала таксама імя Галя. Абедзьве прымаюць удзел у асветніцкай працы па абароне
жыцця у нашым грамадстве, нястомна апякуючыся дзяўчатамі і жанчынамі. Да Рыму дайшліся
пілігрымкаю разам з "Каштоўнай Пярлінай" каталіцкага руху "святло і жыццё". І гэта
пасля 150-кіламетровай пілігрымкі да Маці Божае Будслаўскае! Нават і ў Італіі не забыліся
на пакліканне - абараняць сям'ю. Спадарыня Галіна расказала, як разам мацуюцца ў
сябе ў касцёле на Залатой Горцы ў Мінску.