2008-08-07 14:57:38

Спартыўны фонд імя Яна Паўла 2-га створаны ў Італіі. Ганаровым прэзідэнтам з'яўляецца біскуп Фідэнцы монс. Карло Мацца.


Заклік польскага Папы - "Каб спорт стаўся школай дружбы і салідарнасці" з'яўляецца праграмай новага Фонду. Папа Ян Павел 2 сказаў іх у юбілейным 2000-м годзе падчас Імшы на алімпійскім стадыёне ў Рыме, дзе было шмат спартсменаў. Новы спартовы каталіцкі Фонд зарганізавалі 5 арганізацый на чале з нацыянальным цэнтрам спорту Італіі, які гэтым летам шырока адзначае сваё 60-годдзе, у прамым кантакце з Папскай радай па справах свецкіх і Канфярэнцыяй каталіцкіх біскупаў Італіі.
У моманце ўрачыстага адкрыцця "Фонду Яна Паўла 2 " прэзідэнт Эдзіо Кастанціні прыпомніў, што Ян Павел 2 быў добрым фізкультурнікам: займаўся лыжамі, граў у футбол, рабіў водныя пераходы на байдарцы. Ужо заяўлена і першая акцыя Фонду - маратона Ерусалім-Рым , якая пачнецца 24 красавіка 2009 году і завершыцца праз 2 месяцы. Пройдзе па маршруце апостала Паўла на заканчэнне году Святога. 21 чэрвеня на плошчы святога Пятра ў Рыме будзе абсталяваны ганаровы фініш і пляцоўка, на якой адбудуцца спаборніцтвы па іншых відах спорту.







All the contents on this site are copyrighted ©.