2008-08-07 12:04:53

Дабрачынная каталiцкая арганiзацыя "Царква ў патрэбе" аказвае дапамогу кубiнскiм католiкам.


Прайшло больш за 60 гадоў ад таго часу, калi разбураная вайной Еўропа была перапоўнена ўцекачамi, з якiх 16 млн былi толькi ў Германii. Менавiта тады малады нямецкi манах Веренфрэйд ван Штраатен заснаваў арганiзацыю “Царква ў патрэбе”. З тягам часу гэта арганiзацыя прасцягнула сваю дзейнасць па аказанню дапамогi на ўвесь свет. Яна аказвала дапамогу патрабуючым у Германii, Венгрыi, Польшчы, Чэхаслакii, Румынii, Лацiнскай Амерыкi, у Афрыцы, Далёкiм усходзе i Азii.
Сёння “Царква ў патрэбе” збiрае шматлiкiя сродкi, што размяркоўваюцца ў 130 краiнах, дапамагаючы рэалiзаваць каля шасцi тысяч праектаў па падтрымцы пераследаваных цi патрабуючых матэрыяльнай дапамогi Цэркваў.
У лiпенi бягучага года распачалася iнiцыятыва салiдарнасцi з кубiнскiмi католiкамi, арганiзаваная гiшпанскiм сакратаром арганiзацыi “Царква ў патрэбе”. Iнiцыятыва ажыццяўляецца ў рамках дзейнасцi дабрачыннай арганiзацыi, якая дапамагае кубiнцам ужо на працягу пяцiдзесяцi гадоў. Першы праект аказання салiдарнасцi Царкве на Кубе датуецца 1963 годам, i ад той пары гэта дапамога не перарывалася.
На аснове дазволу, атрыманага ад кiраўнiцтва Каталiцкай Царквы, “Царква ў патрэбе” не абмяжоўвае сваю дзейнасць толькi матэрыяльнай дапамогай, але i працуе ў духоўнай галiне.
Прапанаваная гiшпанцамi новая праграма мае на мэце з аднаго боку прыцягнуць увагу дабрадзеяў з Гiшпанii да малiтвы за кубiнскiх католiкаў, з iншага – аказаць iм канкрэтную эканамiчную дапамогу. Прапануемыя формы гэтай дапамогi самыя розныя, бо, безумоўна, калi Царква мае патрэбу, адной матэрыяльнай падтрымкi не дастаткова.
У рамках iнiцыятывы мяркуецца здзейснiць пяць праектаў: рэканструкцыя i рэстаўрацыя касцёлаў цi царкоўных будынкаў, а таксама фармаванне iнфраструктур, неабходных для правядзення спатканняў i выхавання; прыстасаванне сродкаў камунiкацыi дзеля таго, каб наблiзiць вернiкаў да Навукi Царквы; фармацыя святароў, законнiкаў, законнiц i свецкiх вернiкаў. У рамках праекту плануецца надрукаваць 700.000 календароў катэхiстычнага характара на 2009 год. I апошняя форма дапамогi – малiтоўныя iнтэнцыi святароў пад час цэлебравання Святой iмшы.







All the contents on this site are copyrighted ©.