2008-08-06 14:24:40

У Ватыкане убачыць свет дапаможнiк для вядзення дыялогу з прадстаўнiкамi iншых рэлiгiй.


“Надыйшой час напiсаць дапаможнiк, якi б дапамог католiкам весцi дыялог з iншымi рэлiгiямi, - сказаў Старшыня Папскай рады да спраў межрэлiгiйнага дыялога, кардынал Жан-Луi Торан.
Ён зазначыў, што дзясятая пленарнае асамблея рады, на тэму “Дыялог у iсцiне i мiласэрнасцi”, засяродзiла сваю ўвагу на распрацоўке рэкамендацый для мiжрэлiгiйнага дыялога.
“Пасля шматгадовых ваганняў i сумнiваў у дапушчальнасцi падобнага крока, надыйшоў час прапанаваць пастырам i вернiкам дакумент, якi паслужыць у якасцi дапаможнiка па дыялогу”, - сказаў кардынал Торан.
Пры гэтым ён адзначыў, што крынiцай натхнення для дакумента паслужылi Дзесяць прыказанняў, “унiверсальны падручнiк, якiм могуць карыстацца ўсе вернiкi ў сваiх адносiнах з Богам i блiзкiмi”.
Кардынал Торан указаў на неадкладную неабходнасць рыхтаваць вернiкаў да зразумення таго, “што ва ўсiх вернiкаў ёсць агульная спадчына: вера ў адзiнага Бога, успрыняцце святога характара жыцця, патрэба ў братэрстве i вопыт малiтвы, якая з’яўляецца мовай рэлiгii”.
“Мы будзем разважаць над шматлiкiмi выклiкамi, якiя тычацца iсцiны аб чалавеку, аб мiры i Боге, нашым Творцы, з Якiм трэба ўсё суадносiць; толькi Ён надае канчатковы сэнс нашаму жыццю i чалавечай гiсторыi”.
“Езус адкрыў нам iсцiну аб Боге i аб чалавеке, вось чаму гэта Добрая навiна для нас, - працягнуў сваю думку кардынал Жан-Луi Торан. – Мы не можам трымаць гэту iсцiну схаванай. Наша хрысцiянскае жыццё павiнна асвятляць увесь наш дом”.
Аднак, дадаў ватыканскi дастойнiк, неабходна падрыхтаваць вернiкаў да таго, каб яны “дзялiлiся ўласнымi духоўнымi меркаваннямi, пры гэтым памятаючы аб iснаваннi меркаванняў iншых людзей”.







All the contents on this site are copyrighted ©.