2008-08-05 13:43:59

У Iталii пройдзе акцыя, прысвячаная 63-гадавiне ядзернага бамбардавання Хiрасiмы i Нагасакi.


Каталiцкая грамадская арганiзацыя “Pax Christi” вырашыла правесцi з 6 да 9 жнiўня акцыю, прысвячаную сумным падзеям 1945 года, злучаным з ядзерным бамбардаваннем японскiх гарадоў Херасiма i Нагасакi.
“У жнiўнi былi прыняты рашэннi, якiя тычацца ядзернай зброi: былi скiнуты бомбы на Херасiму i Нагасакi. У гэтым жа месяцы былi ўстаноўлены ракеты ў Еўропе. Таму, менавiта ў жнiўнi, мы вырашылi правесцi адмысловую акцыю ў абарону мiру, каб прыпомнiць рану, якая яшчэ не загоiлася”, - кажуць супрацоўнiкi арганiзацыi “Pax Christi”, якiя вырашылi назваць сваю акцыю “Блаславёныя будаўнiкi мiру”. Перад усiм, пад час яе будуць прыпомнены сумныя падзеi жнiўня 1945 года ў Японii.
“Iснуе шмат арганiзацый, якiя дзейнiчаюць дзеля таго, каб уся наша планета пазбавiлася ад атамных бомбаў i ад атамных электрастанцый, якiя ўсё болей ужываюцца для вырашэння энэргетычных праблем. Мы, - кажуць арганiзатары згаданай акцыi, - абралi для правядзення адпаведных мерапрыемстваў Вiченцу ў якасцi сiмвала Iталii ў барацьбе супраць працэса рэарганiзацыi ваеннай прамысловасцi”.
“”Pax Christi” мае кантакты са шматлiкiмi грамадскiмi арганiзацыямi ў розных гарадах Iталii i з асацыяцыяй “Мэры за мiр”, якую ўзначальвае мэр Хiрасiмы.
У праграме, якая запланавана на 6 – 9 жнiўня бягучага года, будзе праведзена экуменiчная малiтва; спектакль аб дзейнасцi Гандзi i Эйнштэйна. 9 жнiўня ў г.Авiано, перад уваходам на тэрыторыю амерыканскай ваеннай базы адбудзiцца мiтынг, прысвячаны ўпамiну ахвяраў ядзернага бамбардавання Нагасакi.







All the contents on this site are copyrighted ©.