2008-08-01 14:59:19

Да 13 гадоў турмы падвышана крымінальная адказнасць за выраб і распаўсюджанне дзіцячай парнаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Міністэрства Ўнутраных Спраў РБ нядаўна таксама аб'явіла аб сваім намеры зрабіць больш жорсткім пакаранне за прастытуцыю.


Цяпер ў камп'ютары органаў маецца інфармацыя на паўтары тысячы жанчын. Прапановы легалізацыі прастытуцыі неадэкватныя і могуць толькі падвысіць гандаль жывым таварам. Намеснік начальніка па супрацьдзеянню злачыннасці ў сферы маральнасці МУС РБ Уладзімір Емяльянаў паведаміў пра гэта на прэсканфярэнцыі, што адбылася ў Мінску. "Мы ўбачылі, што безальтэрнатыўнае пакаранне за прастытуцыю толькі ў выглядзе штрафаў не вырашае праблем" . Адказны службовец паясніў, што занатаваныя жанчыны - гэта толькі тыя, што ўжо былі прыкліканы да крымінальнай адказнасці за заняткі прастытуцыяй. Як правіла, многіх іншых для сэкс-бізнэсу вывозяць у краіны Еўрасаюзу:Польшчу, Германію, краіны Блізкага Ўсходу, а таксама ў Маскву і Маскоўскую вобласць. Частку жанчын вывозяць хітрыкамі і прымушаюць займацца прастытуцыяй. Зараз распрацоўваюцца новыя законапраекты, якія б дапамаглі абароне свядомасці саміх жынчын.Таксама мяркуецца шэраг пакаранняў для спынення злачыннай дзейнасці ў галіне эксплуатацыі сэксуальнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.