2008-07-31 16:30:37

З Вільні паведамілі, што прызначаны новы літоўскі Пасол пры Святой Сталіцы.Ім стаў Вітаўтас Алішаўскас.


Новы пасол прыступіць да пасады ад 15 верасня, сёлета. Падчас знаходжання з візітам у Лацінскай Амерыцы, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Валдас Адамкус падпісаў 2 Дэкрэты: адклікаў з Ватыкану Альгірдаса Саўдаргаса і прызначыў новага Амбасадара. Прэзідэнт Адамкус узвёў яго ў дыпламатычны ранг Надзвычайнага пасланніка і паўнамоцнага Міністра. Вітаўтас Алішаўскас працаваў кіраўніком кніжнага выдавецтва, а яшчэ раней, філосаф па адукацыі, кіраваў раследваннем абставінаў смерці афіцэра Дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Пацюнаса ў Беларусі. Пакуль праца групы раследвання перарваная да атрымання вывадаў Генпракуратуры Літвы.







All the contents on this site are copyrighted ©.