2008-07-30 14:32:06

"Телебачанне і 2 Ватыканскі сабор." Выстава на гэтую тэму адкрылася ў Рыме.


Яе куратар прафесар Альберто Mелоні падкрэслівае, што гэта была новая ў гісторыі Царквы вялікая падзея эпохі тэлебачання. Яно рабіла першыя крокі і прысвяціла 2-му Ватыканскаму Сабору многія гадзіны. Былі занатаваныя для гісторыі выступленні ўдзельнікаў і гасцей Сабору - першага, на які былі запрошаныя прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій. "Звячайна мы ўспрымае Сабор як сход, на якім прадстаўленыя пэўныя тэксты, вакол чаго вядзецца дыскусія, - сцвярджае прафесар Мелоні, -быццам ў выніку пасяджэнняў і былі прынятыя пэўныя нормы, як бы імгненна. Гэта не так. Кожнаму дакуманту папярэднічалі гады падрыхтовак і меркаванняў. Выстава й імкнецца паказаць нялёгкія этапы працы на карысць выніку, дакументаваць складаны працэс прыняцця галоўных рашэнняў".
Вялікая роля тэлебачання як сведкі незабыўнай падзеі добра адлюстраваная на цяперашняй выставе. Як сцвярджаюць яе арганізатары, Папа Ян Павел 2, калі казаў аб "вялікім блаславёным натхненні Сабора", меў на ўвазе таксама і ўклад работнікаў маладога тады Італьянскага тэлебачання , якое ўпершыню пашырыла на цэлы свет розгалас падзеі. " Можна сказаць,- заўважвае праф. Мелоні,- дагэтуль небачны Касцёл аказаўся на першым плане грамадства сапраўды ў планетарным маштабе".







All the contents on this site are copyrighted ©.