2008-07-30 14:41:48

Кiтайскiя ўлады не выконваюць сваiх абяцанняў наконт захавання правоў чалавека.


“Кiтайскiя ўлады працягваюць пераследаваць тых, што гавораць у абарону праў чалавека, яны забылiся аб абяцаннях, якiя далi сем гадоў таму, у момант, калi абiралася месца правядзення Алiмпiйскiх гульняў. Улады Пякiну парушаюць алiмпiйскiя традыцыi. Мы патрабуем вызвалення ўсiх палiтвязняў з турмаў, поўнай свабоды iнфармацыi для кiтайскiх i iншаземных сродкаў масавай iнфармацыi i далейшага руху ў напрамку адмены смяротнага пакарання”, - гэту заяву зрабiла намеснiк кiраўнiка дэпартамента па Азii i рэгiёну Цiхага акiяна арганiзацыi Amnesty International, каментуючы справаздачу, якая была распаўсюджана ў Ганконгу за 10 дзён да пачатку Алiмпiйскiх гульняў у Пякiне. Згаданая справаздача мае назву “Кошт перакручвання, якi тычыцца Алiмпiйскiх гульняў: невыкананыя абавязкi”. У справаздачы ацэньваюцца паводзiны кiтайскiх уладаў па чытарох шчыльна злучаных памiж сабой напрамках, якiя тычацца Алiмпiйскiх гульняў: пераследаванне тых, што змагаюцца за права чалавека; утрыманне ў вязнiцы без адпаведнага судовага працэсу; цэнзура i пакаранне смерцю. Супрацоўнiкi Amnesty International лiчаць, што “перад правядзенняў Алiмпiяды кiтайскiя ўлады арыштавалi, пасадзiлi пад хатнi арышт цi выслалi тых, што маглi б пагражаць вобразу стабiльнасцi i гармонii, якi яны хацелi б паказаць свету. У сувязi з гэтым мясцовыя праваабаронцы i журналiсты, якiя займаюцца правамi чалавека асаблiва рызыкуюць быць пераследаванымi пад час правядзення Алiмпiйскiх гульняў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.