2008-07-30 14:43:34

Ва Украiне святкуюць 1020 гадавiну Хросту Кiеўскай Русi.


З нагоды святкавання 1020-гадавiны Хросту Кiеўскай Русi пры саборы Уваскрасення Хрыстовага ва ўкраiнскай сталiцы адбылася Архiярэйская лiтургiя, якую адслужыў 27 лiпеня галава УГКЦ кардынал Любамiр Гузар.
Звяртаючыся да вернiкаў, ерарх засяродзiў увагу на тым, што Хрост Кiеўскай Русi ў 988 годзе адбыўся па рашэнню раўнаапостальнага кiеўскага князя Уладзiмiра. Гэта вялiкая падзея ў жыццi кожнага вернiка, якая дае магчымасць кожнаму чалавеку задумацца над сваiм хрысцiянскiм жыццём.
“Нi водны нармальны грамадзянiн Украiны не можа аспрэчваць важнасць Хросту, якi быў здзейснены па даручэнню святога князя Уладзiмiра, для Кiеўскай Русi i сучаснай Украiны”, - сказаў галава УГКЦ.
Кардынал Любамiр Гузар упэўнены, што важнасць Хросту кожнаму чалавеку трэба сцверджваць штодзённым жыццём.
Лiтургii падзякi за дар Хросту ў гэты дзень – 27 лiпеня - праходзiлi ва ўсiх грэка-каталiцкiх храмах Украiны.







All the contents on this site are copyrighted ©.