2008-07-28 15:54:36

У кастрычнiку бягучага года Свяцейшы Айцец наведае iтальянскi горад Пампеi.


4 кастрычнiка Свяцейшы Айцец спаткаецца з Прэзiдэнтам Iталii Джорджо Наполетано ў яго рэзiдэнцыi на рымскiм узгорку Квiрынал.
А 19 кастрычнiка Бенедыкт XVI° наведае сантктуарый Блаславённай Панны Марыi св. Ружанца, што ў г. Пампеi, дзе ўзначалiць Святую iмшу i адгаворыць вядомую малiтву “Supplica” да Панны Марыi. Аб гэтым паведамiў пампейскi арцыбiскуп, монс. Карло Лiбератi.
Малiтва “Supplica” напiсана бл. Барталамео Лонго. “Свяцейшы Айцец, - адзачыў у сваiм паведамленнi монс. Лiбератi, - будзе прасiць хадайнiцтва Мацi Божай i запросiць нас малiцца аб паспяховым завершаннi Сынода бiскупаў, якi пройдзе ў марыйным месяцы кастрычнiку”. Акрамя таго, Бенедыкт XVI° запросiць бiскупаў усёй Царквы i ўсiх вернiкаў адгаворваць Святы Ружанец за еднасць семьяў i сужонцаў, каб яны адказна выхоўвалi сваiх дзяцей ў веры”, - паведамiў арцыбiскуп г.Пампеi.







All the contents on this site are copyrighted ©.