2008-07-28 15:56:16

Свяцейшы Айцец назначыў монс. Антонiо Меннiнi Апостальскiм нунцыям ва Узбекiстане.


Афiцыйны прэсавы бюлетэнь Святога Пасада паведамляе аб тым, што Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° назначыў Апостальскiм нунцыям у Рэспублiцы Узбекiстан монсiньора Антонiо Меннiнi, тытулярнага арцыбiскупа Ферэнтыйскага, Прадстаўнiка Апостальскай сталiцы пры Расейскай Федэрацыi.
Монс. Антонiо Меннiнi нарадзiўся ў вераснi 1947 года ў Рыме. У святары быў высвячаны ў 1974 годзе. У лiпенi 2000 года быў назначаны тытулярным арцыбiскупам Ферэнтыйскiм, Апостальскiм нунцыям у Балгарыi. Хiратонiя адбылася 12 верасня таго жа года ў Рыме. У лiстападзе 2002 года назначаны Прадстаўнiком Святога пасада ў РФ. Служыў у Расii з 11 студзеня 2003 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.